Новыя беларускія законы пагражаюць асноўным правам чалавека, лічаць эксперты ААН

Пераклад: ОДБ
Эксперты  ААН па правах чалавека перасцерагаюць, што нядаўна прынятыя Беларуссю змены ў заканадаўства, могуць сур’ёзна абмежаваць асноўныя грамадзянскія правы: свабоду асацыяцый, сходаў і слова.

У сумеснай заяве, зробленай трыма незалежнымі экспертамі ў Жэневе, падкрэсліваецца, што ўхваленыя Нацыянальным сходам Беларусі змены могуць яшчэ больш узмацніць “атмасферу страху і запалохвання” ў краіне.

Згодна з новымі правіламі, арганізацыя публічных мерапрыемстваў без папярэдняга дазволу ўладаў прызнаецца крымінальным злачынствам. Акрамя таго, арганізатары такіх мерапрыемстваў будуць абавязаны рыхтаваць справаздачы пра фінансаванне зладжаных імі мерапрыемстваў. Публічныя заклікі да правядзення сходаў і распаўсюджанне інфармацыі, у тым ліку і праз сацыяльныя сеткі і медыя-платформы пра акцыі, на якія не атрыманы дазвол, таксама забаронены.

Недзяржаўным арганізацыям (НДА) забараняецца захоўваць сродкі на рахунках за межамі Беларусі, у асобных выпадках крыміналізуецца таксама і атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі.  

Адмысловы дакладчык АНН па пытаннях права на свабоду мірных сходаў і права на асацыяцую Майна Кіаі, апісаў папраўкі як “непасрэдны замах на ажыццяўленне асноўных грамадзянскіх правоў, якія ляжаць у аснове любога дэмакратычнага грамадства”.

Ён адзначыў, што змены ў існуючыя законы, што рэгулюць дзейнасць грамадскіх арганізацый, палітычных партый, парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, крымінальны і выбарчы кодэксы, праводзіліся без належных кансультацый з грамадзянскай супольнасцю.
Франк Лару, спецыяльны дакладчык ААН па пытанях свабоды слова і думкі, выказаў асаблівую заклапочанасць увядзеннем крымінальнай адказнасці за “правядзенне семінараў” і “распаўсюд агітацыйных матэрыялаў”.
Ён лічыць, што такія захады “падарвуць здольнасць усіх грамадзян распаўсюджваць інфармацыю і агучваць свае законныя прытэнзіі і праблемы мірным шляхам”.

Эксперт ААН па справах парваабаронцаў Маргарэт Секагія падкрэсліла, што апошнія павінны ажыццяўляць сваю дзейнасць без дадатковых перашкод, у тым ліку без абмежаванняў па фінансаванні.  
"Калі праваабаронцам дазволена аб'ядноўвацца, але нельга шукаць, атрымліваць і выкарыстоўваць фінансавыя рэсурсы, права на свабоду аб'яднаняў робіцца несапраўдным», – сказала яна.

Эксперты выказалі занепакоенасць тым, што новыя папраўкі могуць быць выкарыстаны супарць кіраўніка праваабарончага сэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, каторага вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

un.org