На тэрыторыі Валожынскага раёна ў рамках праекту ПРААН/ГЭФ па інтэграцыі пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання прайшла прыродаахоўная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці, які штогод адзначаецца 22 траўня. Мерапрыемства праводзілася сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Навукова–практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах. У ім таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў лясной гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, УП Белдзяржлес, РУП Бедзяржпаляванне, Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, грамадскіх прыродаахоўных аб'яднанняў, СМІ.