Заява Яцэка Пратасевіча з нагоды злоўжывання вайсковым абавязкам ў Беларусі

У той час, калі Еўрасаюз і Беларусь знаходзяцца на важным этапе паступовай нармалізацыі адносін,  калі мы ўважліва назіраем за выкананнем беларускім бокам абяцаных крокаў у галіне правоў чалавека, свабоды выражэння і вяршэнства закона, мой клопат выклікаюць паведамленні пра тое, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць вайсковы абавязак супраць дэмакратычных актывістаў.

У гэтым кантэксце мяне асабліва непакояць такія метады, як гвалтоўны прызыў, перагляд папярэдніх вынікаў медычнага абследавання прызыўнікоў і актыўны ўдзел у гэтых справах прадстаўнікоў спецслужб Беларусі.

Такая практыка выклікае сур’ёзныя сумневы ў тым, што абавязковая вайсковая павіннасць не выкарыстоўваецца як сродак палітычных рэпрэсій супраць апазіцыйных актывістаў.

У сувязі з гэтым, я хацеў бы нагадаць пра рэзалюцыю ад 15 студзеня 2009 г. , дзе гаворка ідзе пра стратэгію Еўрапарламента ў дачыненні да Беларусі,  у якой Парламент заклікае беларускія ўлады ўстрымацца ад пагрозы крымінальнага пераследу, уключаючы пераслед за ўхіленне ад выканання воінскага абавязку, скіраваны супраць студэнтаў, выключаных з універсітэтаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

Адмова ад выкарыстання вайсковага абавязаку  для здзяйснення палітычных рэпрэсій застаецца сярод вырашальных крытэраў ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў паўгадовы перыяд прыпынення дзеяння санкцый супраць беларускага кіраўніцтва.

europarl.europa.eu