Заява старшыні дэлегацыі па Беларусі з нагоды арыштаў дэмакратычных актывістаў

© Parlement européenСтрасбур, 17 студзеня 2008

Ад імя дэлегацыі па адносінах з Беларуссю я моцна асуджаю арышт 10  актывістаў “Маладога фронту” і “Моладзі БНФ”, затрыманых у часе мірнага адзначэння дня салідарнасці з палітзняволенымі і сем’ямі зніклых беларускіх дзеячаў.

Гэта смелыя маладыя людзі – Франак Вячорка, Антон Каліноўскі, Юрась Станкевіч,  Уладзімір Сяргееў, Кася Краснова, Людміла Атакулава, Кася Галіцкая, Максім Вянярнскі, Павал Кур’яновіч і Вольга Кулякевіч , якія ўчора смела абаранялі сваё права на свабоду выражэння і сходаў, сёння паўсталі перад судом у Мінску. Некаторыя ужо атрымалі па 15 сутак арышту.  

Я яшчэ больш абураны двухтыднёвым прысудам лідэру АГП Анатолю Лябедзьку і 15 іншым арганізатарам  мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 студзеня.

Я патрабую вызвалення ўсіх актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Апошнія арышты і палітычны пераслед, а таксама знаходжанне за кратамі Аляксандра Казуліна, Артура Фінкевіча, Зміцера Дашкевіча, Андрэя Клімава і іншых палітычных вязняў цалкам пярэчаць рыторыцы беларускага кіраўніцтва пра тое, што яно жадае палепшыць стасункі з Еўразвязам.

Вызваленне ўсіх палітзняволеных з’яўляецца галоўнай умовай для ўзнаўлення адносін паміж ЕЗ і Беларуссю ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Беларускія ўлады на чале з Лукашэнкам павінны зрабіць канкрэтныя і незваротныя крокі ў гэтым кірунку як мага хутчэй.  

Новы старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапарламенце

Польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч (05.06.1967) з партыі партыі “Грамадзянская платформа” быў абраны старшынём дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапарламенце бальшынёй галасоў.

Спадар Пратасевіч змяніў на гэтай пасадзе папярэдняга старшыню Богдана Кліха, які неўзабаве зрабіўся міністрам абароны Польшчы. Належыць да буйнейшай ў Еўрапейскім Парламенце фракцыі – Еўрапейскай народнай партыі.

Прэсавы рэліз Еўрапарламента