Еўрапейскія парламентарыі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць палітвязня Аляксандра Казуліна і спыніць запалохванне і палітычны пераслед актывістаў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Парламент выказвае салідарнасць з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі ў рэзалюцыі, прынятай у чацвер.
Дэпутаты асуджаюць прысуды, вынесеныя Сяргею Парсюкевічу і Андрэю Кіму 22 і 23 красавіка ў Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Яны таксама выказваюць шкадаванне наконт арыштаў і празмернага ўжывання гвалту беларускімі спецслужбамі супраць мірных грамадзян, якія збіраліся адсвяткаваць 90-я ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Мінску.
Парламентарыі заклікаюць беларускія ўлады да найхутчэйшага і безумоўнага вызвалення палітычнага вязня Аляксандра Казуліна і спынення запалохвання, агрэсіі, запраграмаваных арыштаў і пераследу актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі.
“21 лістапада 2006 г. Еўрапейскі Звяз абвясціў пра сваю гатоўнасць узнавіць адносіны з Беларуссю і яе народам у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, як толькі беларускія ўлады прадэманструюць павагу да дэмакратычных каштоўнасцей і асноўных правоў беларускага народа”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.
Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне.
(Заява напярэдадні парламенцкіх выбараў)
Дэпутаты заклікаюць беларускае кіраўніцтва цалкам выконваць стандарты АБСЕ (Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе) падчас арганізацыі і правядзення выбараў, прызначаных на восень 2008.