Старшыня Камітэта па знешняй палітыцы Еўрапарламента (ЕП) Яцэк Сарыюш-Вольскі і старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч зрабілі сумесную заяву з нагоды адмены візіту еўрадэпутатаў у Беларусь.
“З вялікім расчараваннем мы вымушаны абвясціць пра сваё рашэнне адмовіцца ад запланаванага на 6-8 красавіка візіту Камітэта па знешняй палітыцы ЕП і дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Мінск.
У той час, калі Еўрапейскі парламент зрабіў жэст добрай волі, прапанаваўшы шырокую, збалансаваную і добра прапрацаваную праграму сустрэч з высокімі прадстаўнікамі беларускіх улад, лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі і незалежнага грамадства, а таксама першую неафіцыйную сустрэчу з беларускімі парламентарамі, беларускі бок, на жаль, раскрытыкаваў праграму і высунуў непрымальныя для нашага візіту ў Мінск умовы.
Вельмі шкада, што беларускія ўлады, адмовіўшыся стварыць спрыяльныя ўмовы для правядзення першага з 2002 г. візіту дэлегацыі Еўрапейскага парламента ў Беларусь, згубілі шанец прадэманстраваць сваё жаданне паступовага узнаўлення адносін з ЕС і згоду весці паўнавартасны дыялог, што меў бы ў сабе і крытычны аспект. Выстаўляючы бескампрамісныя ўмовы, што падрываюць прынцыпы, на якіх стаіць Еўрапейскі парламент, беларускія ўлады паказалі не разуменне таго, што мы выступаем за дыялог, але не любым коштам.
Нягледзячы на пэўныя паляпшэнні, што ў апошні час мелі месца ў Беларусі, мы вымушаны адзначыць, што зроблена было вельмі мала. Большасць зменаў былі пазітыўнымі, але не насілі сістэмнага альбо інстытуцыйнага характару.
Такім чынам, на працягу наступных дзевяці месяцаў прыпынення дзеяння кропкавых санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў мы павінны чакаць больш істотных вынікаў ад беларускага боку. Нашы чаканні звязаныя са сферай рэфармавання выбарчага заканадаўства, забеспячэннем свабоды СМІ, гарантаваннем свабоды асацыяцый і веравызнання, а таксама спыненнем усіх тыпаў палітычнага пераследу і запалохвання прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
For further information contact:
Arnoldas PRANCKEVICIUS, Interparliamentary Delegations – European Countries
tel. 0032-2-283 25 69, [email protected]
Rosemary OPACIC, Committee on Foreign Affairs
tel. 0032-2-284 24 98 , [email protected]