Страсбург, 24 красавіка 2008
Ад імя старшыні дэлегацыі па сувязям з Беларуссю я рэзка асуджаю несправядлівыя і палітычна матываваныя прысуды 10 удзельнікам акцыі прадпрымальнікаў, якая праходзіла 10 студзеня 2007 года ў Мінску.
За апошнія дні я з вялікай заклапочанасцю чую пра супярэчлівыя дзеянні беларускіх уладаў. Наступныя актывісты: Сяргей Парсюкевіч, Андрэй Кім былі асуджаны да 2.5 і 1.5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму а Міхась Пашкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхась Крываў і Таццяна Цішкевіч былі асуджаны да 2 гадоў папраўчых працаў па месцы жыхарства, што азначае адлічэнне 20 % іх заробкаў на карысць дзяржавы.
Я заклікаю беларускі ўрад як мага хутчэй вызваліць усіх палітычных асуджаных, у тым ліку тых беларускіх грамадзян, якія мірна выказвалі сваю прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцей.
Я нагадваю, што недапушчальнае парушэнне такіх фундаментальных правоў як свабода слова і свабода сходаў пазбаўляе Беларусь магчымасці паўнавартаснага супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам у межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Толькі паслядоўныя крокі насустрач дэмакратыі дапамогуць узнавіць стасункі.
Для дадатковай інфармцыі:
Агнешка Курант, памочнік дэпутата Еўрапейскага парламенту Яцка Пратасевіча
Парламенцкая дэлегацыя па сувязям з Беларуссю
Тэл. 0032-2-28 47 743, email: [email protected]