European Parliament
Я асабліва ўсцешаны гатоўнасцю беларускага боку ўлічыць рэкамендацыі БДІПЧ/АБСЕ, зробленыя па выніках выбараў 28 верасня, пра неабходнасць палепшыць беларускае выбарчае заканадаўства, а таксама жаданнем дазволіць беларускім незалежным выданням “Народная воля” і “Наша Ніва” друкавацца на тэрыторыі Беларусі і мець доступ да сеткі распаўсюду, як і згодай на правядзенне 24 лістапада міжнароднай канферэнцыі, што патэнцыйна магло б прывесці да перагляду абмежавальнага Закону пра СМІ.
Гэты сігнал з Мінску – вельмі важны і сведчыць пра сур’ёзнасць намераў кіраўніцтва Беларусі палепшыць адносіны з ЕС. Мы з нецярпеннем чакаем практычнага ажыццяўлення абяцаных захадаў падчас паўгадовага перыяду частковага прыпынення санкцый, уведзеных Еўрасаюзам супраць некаторых прадстаўнікоў чынавенства.
той самы час, прыгадваючы заяву прэзідэнта Лукашэнкі ў інтэрв’ю The Wall Street Journal ад 11 лістапада, пра яго гатоўнасць вызваліць усіх палітвязняў, я хацеў бы заклікаць да неадкладнага вызвалення маладога апазіцыйнага актывіста Аляксандра Баразенкі, які знаходзіцца за кратамі ў чаканні суда за ўдзел у студзеньскай дэманстрацыі, нават нягледзячы на тое, што юнак сам добраахвотна з’явіўся 27 кастрычніка ў мінскае аддзяленне міліцыі на допыт. Нядаўна Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку.
Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць Аляксандрa Баразенку да суда, што з’яўляецца звычайнай практыкай у дэмакратычных краінах. Я раю Радзе ЕС і Еўракамісіі зрабіць гэты і падобныя да яго выпадкі прадметам перамоваў з беларускім кіраўніцтвам.
Каб атрымаць больш поўную інфармацыю, звяртайцеся да Арнольдаса Пранцкевічуса:
Arnoldas PRANCKEVICIUS,
tel. 0032-2-283 25 69, [email protected]