Прэзідэнт Еўрапейскага Прламента Ханс-Герт Потэрынг выказаў моцную занепакоенасць паводзінамі беларускіх улад у адносінах да дэманстрацыі, арганізаванай дэмакратычнай апазіцыяй у Мінску і арыштам больш як 80 яе ўдзельнікаў.
Ён глыбока засмучаны тым фактам, што апазіцыйныя актывісты і некалькі журналістаў, якія бралі ўдзел ў мірным шэсці 25 сакавіка, былі кінутыя за краты на тэрміны да 15 сутак альбо атрымалі вялікія штрафы. Выклікае неспакой і тое, што КДБ здзяйсняе пераслед незалежных журналістаў з Белсату, Радыё Рацыі і Еўрапейскага Радыё для Беларусі.
Спадар Ханс-Гарт Потэрынг адзначыў:
“Ужыванне беларускімі ўладамі гвалту супраць мірных дэманстрантаў і пераслед незалежных журналістаў супярэчыць фундаментальнаму праву на свабоду слова і выражэння і не сумяшчальна з асноўнымі дэмакратычнымі свабодамі. Я заклікаю ўлады тэрмінова вызваліць затрыманых дэманстрантаў. Я абураны тым, што вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, чыю выставу я меў гонар адкрыць падчас святкавання беларускага тыдня ў рамках пленарнай сесіі Еўрапейскага Парламента ў Страсбуры, быў арыштаваны 24 сакавіка ў сваёй майстэрні прадстаўнікамі міліцыі і КДБ і асуджаны да 5 сутак зняволення”.
“Я моцна асуджаю палітычныя арышты і ўжыванне гвалту супраць беларускіх грамадзян, якія мірна выказвалі сваю адданасць ідэалам свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Еўрапейскі Парламент выказвае салідарнасць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю”.