Еўрапейскі парламент вітае рашэнні Рады міністраў замежных спраў па Беларусі

http://www.novinite.com/media/images/2009-07/photo_verybig_105745.jpgEuropean Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк пракаментаваў рашэнне Рады міністраў ЕС па Беларусі:
“Я вітаю сённяшняе рашэнне Рады ўвесці абмежаванне на падарожжы і замарозіць рахункі беларускіх службоўцаў, адказных за фальшаванне прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня і гвалтоўнае здушэнне пратэсту дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных медый, рашэнняў, да якіх Еўрапарламент заклікаў у сваёй рэзалюцыі”

Гэтыя кропкавыя санкцыі накіраваны супраць тых, хто падрываў падмурак дэмакратычных каштоўнасцей. Сённяшняе рашэнне не скіравана супраць беларускага народа. Мы на баку людзей. Сёння ЕС таксама ўзяў на сябе абавязальніцтва ўзмацніць дапамогу грамадзянскай супольнасці і шукаць шляхі палягчэння візавага рэжыму для беларускіх грамадзян. Еўрапейскі саюз гатовы да супрацоўніцтва, але для гэтага неабходныя рэальныя крокі па дэмакратызацыі.

Мы зноў заклікаем беларускія ўлады да найхутчэйшага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас выбараў і пасля іх, выключна з вязнямі сумлення.

Вызвалення 7 чалавек на выходных, улучаючы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і вядомую журналістку Ірыну Халіп, не дастаткова. Я асуджаю ўмовы, на якіх яны былі вызваленыя, і тое, што некаторыя з іх былі змешчаны пад хатні арышт і нагляд агентаў КДБ, каторыя сочаць за кожным іх крокам. Свабода не можа быць абмежаванай і абумоўленай! Трохгадовы сын  былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп Даніл не можа расці пад наглядам КДБ ва ўласным доме. Гэта непрымальна.

Правам чалавека і дэмакратыі павінна надавацца вялікая ўвага. Неабходна распачаць сапраўдны дыялог для рэальных змен. Мы ўсе назіраем за тым, што адбываецца ў Паўночнай Афрыцы, і можам зрабіць толькі адну выснову: доўгатэрміновай стабільнасці не можа існаваць без дэмакратыі”. 

europarl.europa.eu