Страсбур, 01.07.2008 – “Я вельмі ўзрушаны законапраектам, які праходзіць чытанне ў верхняй палаце беларускага Парламента”, – сказаў адмысловы дакладчык ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.
“Калі гэты закон уступіць у моц, дык абмяжуе свабоду інфармацыі ў краіне яшчэ больш, які закране і электронныя СМІ, і пашырыць магчымасці ўлад уплываць на іх дзейнасць, што супярэчыць еўрапейскім стандартам. Больш за тое, яшчэ да ўступлення ў моц закон можа прывесці да эфекту скаванасці самацэнзурай у сродках масавай інфармацыі. Улічваючы, што хутка павінны адбыцца парламенцкія выбары, гэта сітуацыя выклікае асабліва вострую занепакоенасць”, – адзначыў палітык.
“Я заклікаю беларускія ўлады прыпыніць далейшы разгляд гэтага законапраекту і адкласці яго ўступленне ў моц і, перш чым працягнуць працаваць над ім далей, распачаць яго шырокае абмеркаванне з удзелам праваабарончых арганізацый і грамадзянскай супольнасці, а таксама, натуральна, з прыцягненнем прадстаўнікоў незалежных СМІ і адпаведных міжнародных арганізацый, такіх як Рада Еўропы. Гэта магло б стаць вельмі зручнай магчымасцю для беларускага кіраўніцтва, каб прадэманстраваць, што іх жаданне стаць бліжэй Еўропе – сапраўднае”, – сказаў Сп. Рыгоні.