The president of the Council of Europe Parliamentary Assembly (PACE) has expressed hope that the Belarusian government will observe international standards while holding parliamentary elections later this year.
Старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) выказаў надзею, што беларускія ўлады будуць выконваць міжнародныя стандарты ў часе правядзення парламенцкіх выбараў у гэтым годзе.
У інтэрв’ю БелаПАН Луіс Марыя дэ Пуч адзначыў, што спадзяецца на выкананне Мінскам рэкамендацый, падрыхтаваных Венецыянскай камісіяй і Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, скіраваных на паляпшэнне “выбарчага заканадаўства і практыкі”.
Асабліва важнымі рэкамендацыямі, на думку старшыні ПАРЕ, з’яўляецца адмова ад датэрміновага галасавання і стварэнне магчымасці для доступу апазіцыйных сіл у выбарчыя камісіі.
Луіс Марыя дэ Пуч падкрэсліў, што “свабодныя і справядлівыя выбары з’яўляюцца абавязковай умовай дэмакратычнага кіравання, таму што адлюстроўваюць сапраўдную волю людзей”. “Дэмакратычнасць выбараў залежыць ад роўных умоў правядзення перадвыбарчай кампаніі, роўнага і свабоднага доступу да СМІ, сумленнай і празрыстай працэдуры падліку галасоў”, – адзначыў палітык. стварэння
Старшыня ПАРЕ таксама выказаў сваю занепакоенасць адсутнасцю незалежнага расследавання выпадкаў знікнення палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999-2000 гг., наяўнасцю палітычных вязняў, стварэннем перашкод для дзейнасці апазіцыі і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама адсутнасцю дакладнага падзелу паміж рознымі галінамі ўлады ў Беларусі.