Парламентская Асамблея Рады Еўропы заклікала рэгістраваць звесткі пра ўсіх тых, хто мае дачыненне да злоўжывання крымінальным заканадаўствам у Беларусі, каб у той дзень, калі краіна далучыцца да Рады Еўропы, стала магчымым аднавіць справядлівасць і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Ухваляючы справаздачу Хрыстаса Пургурыдэса(Cyprus, EPP/CD) , Асамбея таксама заклікала суддзяў, пракурораў і міліцыю ў Беларусі дэманстраваць “асабістую мужнасць і вынаходлівасць” для смяншэння наступстваў ужывання несправядлівых законаў.
Фота з сайта ПАРЕ