Працоўная група ПА АБСЕ па Беларусі сустрэлася ў Капенгагене для абмеркавання плана па Беларусі

Працоўная група Парламенцкай Асамблеі АБСЕ па Беларусі сустрэлася ў Капенгагене, каб абмеркаваць праведзеную працу і спланаваць  свае далейшыя дзеянні, а таксама абмеркаваць палітычную сітуацыю ў краіне. Працоўную групу ПА АБСЕ па Беларусі ўзначальвае нямецкі палітык Ута Цапф, таксама ў сустрэчы бралі ўдзел Сесілія Вігстром, Швецыя (Cecilia Wigstrom, Sweden), Мортэн Хоглунд з Нарвегіі (Morten Hoeglund, Norway) і амбасадар Ханс-Ёхан Шмідт (Hans-Jochen Schmidt), які ўзначаліў офіс АБСЕ ў Мінску.    

Удзельнікі сустрэчы выказалі жаданне наведаць беларускую сталіцу ўвесну і працягнуць папярэднія ініцыятывы, што ладзіліся сумесна з прадстаўнікамі беларускага Парламенту. Працоўная група таксама сустракалася ў Капенгагене ў студзені мінулага года для правядзення пазней у сакавіку сумеснага з беларускай дэлегацыяй семінару ў Мінску. Мерапрыемства мела на мэце абмеркаваць пашырэнне магчымасцей для Беларусі ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

Ад Міжнароднага сакратарыяту ў Капенгагенскай сустрэчы удзельнічалі Генеральны сакратар Спэнсэр Олівер (Spencer Oliver), яго намесніца Ціна Шон (Tina Schøn) і праграмны менеджэр Анна Чарнова.   

Даведка:

Міжнародны сакратарыят ПА АБСЕ арганізуе дзейнасць Асамблеі АБСЕ, улучаючы штогадовую сесію, Зімовае пасяджэнне, пасяджэнні Пастаяннага камітэту, Бюро, а таксама іншыя пасяджэнні і канферэнцыі Асамблеі. Сакратарыят ёсць цэнтрам, які звязвае парламенцкія дэлегацыі АБСЕ з іншымі інстытуцыямі АБСЕ і Асамблеяй.

News from Copenhagen 244.pdf

па інфармацыі з Міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ ад 14 лютага 2008 г., нумар 244