Парламенцкая Асамблея АБСЕ праводзіць семінар па палітыцы добрасуседства з прадстаўнікамі Нацыянальнага сходу РБ

Мінск, 16 сакавіка 2007 г.

Сумесны семінар ПА АБСЕ і Нацыянальнага сходу ўяўляў з сябе аднадзённае мерапрыемства, што прайшло ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Семінар акцэнтаваў увагу на разнастайнасці бачанняў развіцця ўнутры самой еўрапейскай супольнасці, уключаючы новых удзельнікаў і суседнія краіны, а таксама на разнастайнасці поглядаў унутры самой Беларусі.      

 “Тэма нашага семінара адлюстроўвае жывую цікавасць да Беларусі і яе грамадзян. Мы спадзяёмся, што яго правядзенне стане першым з многіх крокаў, на якія пойдзе афіцыйны Мінск, каб перагледзець сваё стаўленне да еўрапейскіх стандартаў і ўзятых на сябе абавязальністваў”, –  адзначыла старшыня працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЕ спадарыня Ута Цапф. 

Запрашэнні на семінар рассылала як Працоўная група, так і парламенцкая дэлегацыя. У выніку ў сустрэчы ўзялі ўдзел парламентарыі, прадстаўнікі Еўракамісіі па рэгіёне, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і мясцовыя чыноўнікі.

 “На жаль, некаторыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія атрымалі ад нас запрашэнні, адмовіліся ад удзелу ў семінары і магчымасці падзяліцца сваімі думкамі”, – паскардзілася кіраўніца групы.

 Паколькі магчымасць асвятляць ход семінара атрымалі  толькі акрэдытаваныя пры Нацыянальным сходзе журналісты, Працоўная група змагла пераканацца, наколькі цяжка атрымаць доступ да інфармацыі незалежным медыям.

Працоўныя рамкі ўзгаданага ды іншых сумесных семінараў былі вызначаны ў 2004 годзе ў часе штогадовай сесіі ПА АБСЕ, дзе беларуская парламенцкая дэлегацыя і Працоўная група АБСЕ прынялі агульную дэкларацыю. Семінар быў арганізавны за ўзелам старшыні Працоўнай групы ПА АБСЕ спадарыні Уты Цапф (Германія) і датскага парламентарыя Крысціяна Піла Лорэнца пры актыўнай дапамозе Мінскага офіса АБСЕ. 

 
У бліжэйшым часе працоўная група чакае правядзення наступнага мерапрыемства, запланаванага па графіку.

Пад час свайго візіта на гэтым тыдні супрацоўнікі Працоўнай групы сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, а таксама з сем’ямі гвалтоўна скрадзеных і пераследуемых уладамі палітыкаў.

Прэсавы рэліз Парламенцкай Асамблеі АБСЕ