ПА АБСЕ і Беларусь

пан, 2011-07-11 12:02

Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) апублікавала тэкст "Бялградскай дэкларацыі", у якую ўключана і рэзалюцыя па Беларусі.   Асамблея "выказвае надзею на тое, што акты рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў не паўторацца, і чакае, што ў супрацьлегласць гэтаму ўсе структуры адміністрацыі Беларусі будуць строга выконваць прынцыпы АБСЕ, пад якімі таксама падпісалася Беларусь, і канвенцый аб правах чалавека".
ПА АБСЕ "працягвае руку" для аднаўлення дыялогу з афіцыйным Мінскам, выказвае імкненне дапамагчы Беларусі "заняць сваё месца ў дэмакратычнай і свабоднай Еўропе ва ўмовах вяршэнства закона".


пан, 2010-12-20 13:53

Прэзідэнцкія выбары паказалі, што ў Беларусі наперадзе значны шлях да адпаведнасці сваім абавязацельствам у рамках АБСЕ, нягледзячы на тое, што некаторыя маленькія крокі былі зробленыя. Ноч пасля выбараў была азмрочаная затрыманнямі большасці кандыдатаў, соцень актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.


чцв, 2008-02-14 11:43

Працоўная група Парламенцкай Асамблеі АБСЕ па Беларусі сустрэлася ў Капенгагене, каб абмеркаваць праведзеную працу і спланаваць  свае далейшыя дзеянні, а таксама абмеркаваць палітычную сітуацыю ў краіне. Працоўную групу ПА АБСЕ па Беларусі ўзначальвае нямецкі палітык Ута Цапф, таксама ў сустрэчы бралі ўдзел Сесілія Вігстром, Швецыя (Cecilia Wigstrom, Sweden), Мортэн Хоглунд з Нарвегіі (Morten Hoeglund, Norway) і амбасадар Ханс-Ёхан Шмідт (Hans-Jochen Schmidt), які ўзначаліў офіс АБСЕ ў Мінску.  


сер, 2007-03-21 15:31

Мінск, 16 сакавіка 2007 г.

Сумесны семінар ПА АБСЕ і Нацыянальнага сходу ўяўляў з сябе аднадзённае мерапрыемства, што прайшло ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Семінар акцэнтаваў увагу на разнастайнасці бачанняў развіцця ўнутры самой еўрапейскай супольнасці, уключаючы новых удзельнікаў і суседнія краіны, а таксама на разнастайнасці поглядаў унутры самой Беларусі.  


сер, 2006-03-22 02:17

U.S. Congressman Alcee L. Hastings, President of the OSCE Parliamentary Assembly. (OSCE/Mikhail Evstafiev)Вена, 22 сакавіка 2006 г.  

Прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Элсі Хастінгс на адмысловай сустрэчы Пастаяннай Рады АБСЕ зрабіў заяву ў прысутнасці 55 краін-удзельніц пра тое, што Парламенцкая Асамблея жадае “працягваць дыялог з беларускім парламентам, а таксама іншымі прадстаўнікамі ўлады ў краіне”.