Старшыня АБСЕ заклікае Расію і Беларусь як мага хутчэй вырашыць энергетычныя спрэчкі

Мадрыд, 9 студзеня 2007 года

Старшыня Офіса АБСЕ іспанскі міністр замежных спраў Мігель Ангель Марацінас заклапочаны адсутнасцю пагаднення па ўмовах нафтавага транзіту паміж Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю.

“Я спадзяюся, што абодва бакі здолеюць знайсці ўзаемавыгаднае рашэнне ў бліжэйшы час, бо яго адсутнасць можа выклікаць эканамічныя і сацыяльныя наступствы ва ўсіх тым ці іншым чынам уцягнутых краінах”, –  зазначыў ён. 

Спадар Марацінас нагадаў пра рашэнне міністраў АБСЕ, прынятае месяц таму на сустрэчы Вялікай 8 у Пецярбургу. Гэта рашэнне мае на ўвазе падтрымку прынцыпаў і мэтаў, накіраваных на ўмацаванне энергетычнай бяспекі. Дакумент пацвердзіў таксама правілы АБСЕ па энергетыцы, узгодненыя ў Маастрыхце ў 2003 г.  (Стратэгічны дакумент АБСЕ).

У дакуменце падкрэсліваецца, што высокі ўзровень энергетычнай бяспекі не можа быць дасягнуты без стварэння сістэмы прадказальных, надзейных, эканамічна мэтазгодных і няшкодных для навакольнага асяроддзя паставак энергарэсурсаў на аснове доўгатэрміновых кантрактаў.

“Краіны АБСЕ зацікаўлены ў пагадненнях, што забяспечваюць прадказальнасць і бяспеку сістэмы паставак энергарэсурсаў”, –  падкрэсліў міністр Марацінас.

osce.org