Старшыня АБСЕ Карл дэ Гухт заклапочаны тым, што пасля завяршэння выбараў у Беларусі арышты не спыняюцца

A man looks at portraits and biographies of the candidates for the 19 March 2006 presidential election in Belarus. (OSCE/Andreas Baker)Брусель, 23 сакавіка 2006 г.

Кіраўнік офіса АБСЕ міністр замежных спраў Бельгіі Карл дэ Гухт выказаў глубокую заклапочаннсць у сувязі з арыштамі, затрыманнямі, злоўжываннямі судовай уладай у дачыненні да палітычных і грамадскіх актывістаў, што актыўна адбываюцца пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сакавіка 2006 г.  

 “Беларускія ўлады павінны тэрмінова спыніць пераслед сваіх апанентаў. Мы атрымалі інфармацыю пра больш за 200 затрыманняў у першыя тры дні пасля выбараў, у большасці выпадкаў арышты звязаны з удзелам у мірных дэманстрацыях, якія праходзяць у Мінску. Недапушчальна арыштоўваць людзей, якія імкнуцца ажыццявіць сваё права на свабоду сходаў і выражэння мірным шляхам”, –  зазначыў міністр.

 “У сувязі з гэтым я заклікаю беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў гэтых падзей, а таксама ўстрымацца ад рэпрэсіўных дзеянняў”, –  заклікаў ён.

Старшыня офіса АБСЕ падкрэсліў, што будзе працягваць уважліва сачыць за развіццём падзей сумесна з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ/АБСЕ) ды іншымі органамі АБСЕ. БДІПЧ сканцэнтруе сваю ўвагу на абмежаваннях і парушэннях правоў чалавека ў паслявыбарны перыяд.

Больш за 200 прыхільнікаў беларускай дэмакратычнай апазіцыі знаходзяцца за кратамі, размеркавальных цэнтрах або ў судах у чаканні прысудаў. Старшыні офісаў АБСЕ і БДІПЧ атрымалі пацверджанне пра яшчэ прыкладна 20 выпадкаў арыштаў у Брэсце, Гродна і Віцебску. 

Шмат хто з затрыманых былі схоплены міліцыяй у момант, калі яны сыходзілі з Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінска, дзе пачынаючы ўночы з нядзелі праходзіць апазіцыйная акцыя пратэста.
У некаторых выпадках людзей збівалі.

Улады адмаўляюцца даваць інфармацыю пра затрыманых да слуханняў іх спраў у судзе. На вуліцы прысутнічае вялікая колькасць міліцыянтаў, якія аглядаюць сумкі мінакоў на прадмет знаходжання ў іх прадуктаў харчавання для людзей на плошчы.

osce.org