Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ заклікае Беларусь не прымаць абмежавальны закон па сродках масавай інфармацыі

OSCE Representative on Freedom of the Media, Miklos Haraszti. (OSCE/Mikhail Evstafiev)

ВЕНА, 27чэрвеня 2008 г. – Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях СМІ Міклаш Харашці заклікаў сёння верхнюю палату беларускага Парламента не прымаць законапраект, што можа яшчэ больш абмежаваць свабоду СМІ ў краіне. «На жаль, насуперак спадзяванням у Беларусі і за яе межамі, дадзены праект усталёўвае новыя перашкоды на шляху развіцця свабодных СМІ ў краіне», – адзначыў Харашці.

17 чэрвеня законапраект «Аб сродках масавай інфармацыі» быў ухвалены  Палатай прадстаўнікоў, ніжэйшай палатай Парламента, без папярэдніх кансультацый з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

28 чэрвеня чакаецца разгляд законапраекта ў Савеце Рэспублікі і падпісанне яго Прэзідэнтам.

18 чэрвеня Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ прапанаваў каментар да законапраекту з указаннем недапрацовак і рэкамендацыямі па іх пераадоленню. Харашці адзначыў некалькі палажэнняў, якія абмяжоўваюць свабоду СМІ.

«Праект пашырае паўнамоцтвы Ураду выносіць папярэджанні, прыпыняць дзейнасць і зачыняць СМІ», – сказаў Харашці. «Было таксама ўведзена размытае патрабаванне пра неабходнасць 'адпаведнасці рэчаіснасці' матэрыялаў СМІ. У праекце мы таксама бачым складаную і абцяжарвальную сістэму рэгістрацыі СМІ і акрэдытацыі журналістаў. Законапраект не прадугледжвае адэкватных мер па супрацьдзеянні манапалізацыі СМІ. Праект не абараняе на практыцы канфедэнцыяльнасці журналісцкіх крыніц. Законапраект прадугледжвае магчымасць увядзення абмежавальнага рэгулявання СМІ, якія размяшчаюцца ў Інтэрнэце».

Я заклікаю Савет Рэспублікі вярнуць законапраект у Палату прадстаўнікоў для далейшай дапрацоўкі. Я таксама прапаную ўводзіць наступныя заканадаўчыя акты ў галіне СМІ з удзелам недзяржаўных арганізацый і журналісцкай супольнасці Беларусі», – адзначыў Харашці.

«Я вельмі расчараваны тым, што практычна ніводная з рэкамендацый, прапанаваных маім Бюро, не была ўзятая пад увагу ў другой рэдакцыі законапраекту. Я спадзяюся, што мае заўвагі будуць уключаныя ў наступную рэдакцыю закона, што будзе ў большай ступені адпавядаць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі ў галіне свабоды СМІ».

osce.org