Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ пратэстуе супраць турэмнага зняволення рэдактара ў Беларусі за перадрук карыкатур

OSCE Representative on Freedom of the Media, Miklos Haraszti. (OSCE/Mikhail Evstafiev)ВЕНА, 18 студзеня 2008 г. – Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, Міклаш Харашці, асудзіў прысуд у тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вынесены Аляксандру Здзвіжкову, былому намесніку галоўнага рэдактара газеты “Згода”, за перадрук карыкатур з выявай прарока Мухамеда, што атрымалі неадназначную ацэнку і ўпершыню былі надрукаваныя ў дацкай газеце.

«У Еўропе 21-ага стагоддзя назіраць за тым, як рэдактара арыштоўваюць, судзяць за зачыненымі дзвярыма і выносяць вырак, што выходзіць за ўсе дапушчальныя рамкі, усяго толькі за перадрук карыкатур, зробленых у іншым месцы і апублікаваных паўсюль, – гэта відовішча, якое пакідае ў шоку”, – зрабіў заяву сп. Харашці.

«Пераслед журналістаў за спробы інфармаваць грамадскасць пра важныя падзеі з’яўляецца злоўжываннем законаў пра “мову нянавісці”. Насамрэч беларускія ўлады скарысталі міжнародную палеміку з нагоды карыкатур для таго, каб пазбавіцца ад крытычнага голасу”.  

“Згоду” зачынілі судовым рашэннем ў сакавіку 2006 г. пасля таго, як газета перадрукавала карыкатуры, што першапачаткова з’явіліся ў дацкай газеце «Йіландс-постен».

Крымінальная справа па факце “распальвання рэлігійнай варажнечы” была ўзноўлена па арышце Здзвіжкова ў лістападзе 2007 г. , калі ён вярнуўся ў Беларусь. На працягу апошніх двух гадоў журналіст жыў на тэрыторыі Украіны і Расіі. 

Лідэр супольнасці мусульман Беларусі Ісмаіл Варановіч да абвяшчэння выраку 18 студзеня 2008 г. зрабіў заяву пра тое, што не быў прыхільнікам закрыцця “Згоды” ў 2006 г., а таксама не жадаў, каб журналіст быў пакараны.

Сп. Харашці таксама асудзіў прысуд, абвешчаны 20 снежня 2007 г. дачынна газеты “Новы час”, невялікага выдання, якое рыхтавалася і выходзіла, дзякуючы працы рэдактарскага калектыву “Згоды”. Суд абавязаў газету сплаціць 16 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды Старшыні камісіі па міжнародных справах верхняй палаты парламента Мікалаю Чаргінцу, які таксама ўзначальвае Саюз пісьменнікаў, за крытычныя каментары ў адрас яго палітычнай і літаратурнай дзейнасці. Газета не ў стане сплаціць такі вялікі штраф, і яе давядзецца зачыніць.

 
“Я разглядаю зняволенне Здзвіжкова, забарону газеты “Згода” і разбуральны штраф “Новаму часу” як элемент кампаніі супраць адной з нешматлікіх каманд незалежных журналістаў, якія ўсё яшчэ працягваюць працаваць у Беларусі”, – пракаментаваў Міклаш Харашці.

“Я заклікаю беларускія ўлады перагледзець гэты суворы прысуд і вызваліць Здзвіжкова”.

osce.org