Сафія, 27 красавіка 2006 г.
Кіраўнік Офіса АБСЕ бельгійскі міністр замежных спраў Карл дэ Гухт глыбока заклапочаны арыштам і змяшчэннем пад варту галоўнага лідэра беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама іншых актывістаў і заклікаў тэрмінова іх вызваліць.
”Гэта непрымальна, – зазначыў міністр дэ Гухт. – Такія дзеянні яшчэ раз прадэманстравалі адсутнасць у беларускіх улад павагі да дэмакратычных каштоўнасцей, уключаючы права на свабоду выражэння і сходаў. Апазіцыйных лідэраў не павінны незаконна арыштоўваць”.
Кіраўнік Офіса накіраваў таксама ліст дачынна гэтага пытання Прэзідэнту Лукашэнку.
Сення Аляксанра Мілінкевіча дапытваў суддзя ў сувязі з яго ўдзелам ў афіцыйна дазволенай дэманстрацыі з нагоды дваццатай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.
У выніку Аляксандр Мілінкевіч атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве. Гледзячы па ўсім, улады палічылі за несанкцыяваную частку мерапрыемства правядзенне мітынга на плошчы.
Два іншыя актывісты, прафсаюзны лідэр Аляксандр Бухвостаў і старшыня перадвыбарчага штаба Мілінкевіча Сяргей Калякін, атрымалі па 15 і 14 сутак адпаведна.
Судовыя разбіральніцтвы праходзілі ў закрытым рэжыме.
Яшчэ адзін прадстаўнік беларускай апазіцыі старшыня БНФ Вінцук Вячорка таксама атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі. Прадстаўнікі офіса АБСЕ ў Мінску дамагліся магчымасці прысутнічаць на слуханні яго справы.