Ажубаліс асуджае новыя абмежаванні свабоды сходаў у Беларусі

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:"Table Normal";
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:"";
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:"Times New Roman";
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

 OSCE Chairperson-in-Office, Lithuanian Foreign Minister Audronius Ažubalis at the OSCE Permanent Council in Vienna. (OSCE/Eric Gourlan)

Normal
0

false
false
false

MicrosoftInternetExplorer4

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:"Table Normal";
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:"";
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:"Times New Roman";
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}

Старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выступіў сёння з асуджэннем прынятых паправак па існуючых законах аб грамадскіх сходах і службах бяспекі, якія, на яго думку, яшчэ больш абмяжуюць фундаментальную свабоду сходаў і асацыяцый у Беларусі.

«Я заклікаю Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку не падпісваць гэтыя змены прававых актаў і ўтрымацца ад прыняцця далейшых паправак, якія супярэчаць абавязальніцтвам АБСЕ, якія ён сам паўторна пацвердзіў менш за год таму, а таксама ад увядзення новых абмежаванняў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі. Я глыбока занепакоены гэтымі новымі абмежаваннямі грамадзянскіх свабодаў і ў чарговы раз заклікаю беларускага прэзідэнта не абмяжоўваць свабодную дзейнасць грамадзянскай супольнасці і спыніць палітычныя пераследы. Пагаршаючы сітуацыю з правамі чалавека ў краіне і сістэматычна абмяжоўваючы асноўныя свабоды, Беларусь можа толькі ізаляваць сябе і аддаліцца ад міжнароднай супольнасці», — сказаў А. Ажубаліс.

3 кастрычніка Ніжняя палата Парламента Беларусі прыняла тры праекты паправак, адзін з якіх пашырае паўнамоцтвы Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Іншыя папраўкі, якія змяняюць найбольш істотныя палажэнні Закона аб масавых мерапрыемствах і Закона аб грамадскіх аб'яднаннях, былі ўхвалены Верхняй палатай Парламенту 21 кастрычніка.

Папраўкі да Закону аб масавых мерапрыемствах забараняюць «прысутнасць людзей у папярэдне вызначаным грамадскім месцы ў запланаваны час для выканання загадзя вызначаных дзеянняў, арганізаваных для публічнага выказвання сваiх грамадска-палітычных інтарэсаў і пратэсту» і сур'ёзна абмяжоўваюць магчымыя месцы нават санкцыянаваных сходаў.

Змены ў Законе аб грамадскіх аб'яднаннях, у прыватнасці, абмяжоўваюць магчымасць беларускіх грамадскіх арганізацый узаемадзейнічаць з замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і забараняюць адкрыццё банкаўскіх рахункаў за мяжой.

Таксама ўнесены змены ў Крымінальны кодэкс (прадугледжана крымінальная адказнасць за атрыманне замежнай фінансавай дапамогі і любое парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і ў адміністрацыйнае заканадаўства (абмежаванне свабоды сходаў і аб'яднанняў).

2 жніўня 2011 дырэктар Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янэз Лянарчыч, афіцыйна перасцярог беларускія ўлады ад далейшага абмежавання фундаментальнай свабоды сходаў і прапанаваў дапамогу ў прывядзенні заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны.

А. Ажубаліс, які стаў старшынёй АБСЕ ў студзені 2011 г., рэгулярна сустракаецца з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці ў выгнанні. У чэрвені ў Вільне ён адкрыў Дом адзінай Беларусі — праект для беларускіх няўрадавых арганізацый, навукоўцаў і інтэлектуалаў, якія хочуць працягваць сваю працу ў выгнанні.

Пераклад: ОДБ

АБСЕ