Афіцыйны прадстаўнік АБСЕ наведаў апазіцыйнага лідэра Аляксандра Казуліна ў вязніцы

Мінск, 31 кастрычніка 2006 г.

Сення кіраўнік мінскага офіса АБСЕ амбасадар Оке Петэрсан наведаў вядомага беларускага палітычнага дзеяча і кандыдата ў Прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Казуліна, які, пачынаючы з 20 кастрычніка праводзіць галадоўку.

У ліпені прафесар Казулін быў прызнаны вінаватым у “хуліганцкіх дзеяннях” і “арганізацыі і ўдзеле ў масавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак”, атрымаўшы за гэта 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Амбасадар паведаміў, што ў Казуліна добры настрой, нягледзячы на відавочную фізічную слабасць. “Мы мяркуем, што за сп. Казуліным назіраюць дактары, якія могуць аказаць дапамогу ў выпадку неабходнасці”, –  дадаў ён.

Сам Казулін патлумачыў спадару Петэрсану, што лічыць галадоўку часткай сваёй палітычнай барацьбы.

osce.org