ВЕНА, 18 студзеня 2008 г. – Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, Міклаш Харашці, асудзіў прысуд у тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вынесены Аляксандру Здзвіжкову, былому намесніку галоўнага рэдактара газеты “Згода”, за перадрук карыкатур з выявай прарока Мухамеда, што атрымалі неадназначную ацэнку і ўпершыню былі надрукаваныя ў дацкай газеце.