2000 г. (штогадовая сесія)
Рэзалюцыя па Беларусі,
падрыхтаваная Камітэтам па грамадзянскім вымярэнні бяспекі
Берлін, 21 лістапада 2000 г.
Асамблея,
Усведамляе, што месца Беларусі ў аб’яднанай сям’і еўрапейскіх дэмакратый і смуткуе, што палітыка беларускага кіраўніцтва з’яўляецца перашкодай на шляху дасягнення гэтай мэты;
Асуджае запалохванне, пераслед, незаконныя арышты і змяшчэнне ў вязніцу актывістаў палітычнай апазіцыі, а таксама няздольнасць урада правесці належнае расследаванне выпадкаў знікнення некаторых беларускіх апазіцыйных палітыкаў;
Заклапочана бесперапынным абмежаванне свабоды друку і існаваннем пастаяннай пагрозы для незалежных выданняў, а таксама адсутнасцю належнага доступу апазіцыі да дзяржаўных медыяў;
Глыбока шкадуе, што парламенцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі 15 і 29 кастрычніка, не адпавядалі міжнародным стандартам справядлівасці і празрыстасці;
Падтрымлівае канструктыўную ролю, якую адыгралі міжнародныя арганізацыі і найперш АБСЕ, Рада Еўропы і Еўрапейскі Парламент, у вырашэнні глыбокага канстытуцыйнага, палітычнага і эканамічнага крызісу;
ЗАКЛІКАЕ членаў ураду і парламентарыяў Паўночна-Атлантычнага Альянсу:
пашырыць кампанію па інфармаванні беларускага кіраўніцтва пра тое, што яно мусіць дзейнічаць у адпаведнасці з абавязальніцтвамі, узятымі перад АБСЕ ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі;
падтрымаць незалежныя ініцыятывы, каб умацаваць грамадзянскі сектар і НДА;
падтрымаць зварот АБСЕ, Рады Еўропы і Еўрапарламента да кіраўніцтва Беларусі, каб тое распачало рэальны дыялог з апазіцыяй з мэтай вырашэння палітычнага крызісу;
прасіць Крэмль і Дзяржаўную Думу аказаць ціск на беларускія ўлады, каб тыя прывялі заканадаўства ў адпаведнасць з узятымі перад АБСЕ абавязальніцтвамі;
ЗАКЛІКАЕ Прэзідэнта Лукашэнку і урад Беларусі:
аднавіць дэмакратычны парадак і ўладу закона, гэтак сама як і гарантыі выканання правоў чалавека, незалежнасць судовай сістэмы, свабоду СМІ і свабоду эканамічнай дзейнасці;
распачаць паўнавартасны дыялог з апазіцыяй;
тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў і высветліць лёс зніклых палітычных апанентаў;
прыняць і паважаць базавыя крытэры свабодных і справядлівых выбараў, што сярод іншага ўключаюць:
магчымасць для ўсіх партый весці перадвыбарную кампанію, не баючыся перашкод і пераследаў сваіх кандыдатаў і прыхільнікаў;
прыняцце дэмакратычнага выбарчага заканадаўства, якое гарантуе поўную празрыстасць выбарчага працэсу і збалансаванае прадстаўніцтва палітычных сіл у выбарчых камісій на мясцовым, раённым і рэспубліканскім узроўнях;
працэдуру роўнага доступу ўсіх палітычных партый да дзяржаўных медыяў, асабліва электронных;
згоду на адчувальнае ўзмацненне парламента і надання яму статуса сапраўднага дэмакратычнага інстытута, заснаванага на прынцыпе падзеле ўладаў, які ажыццяўляе заканатворчую дзейнасць і мае кантроль над урадам;
заклікае таксама:
зрабіць усё неабходнае для таго, каб наступныя выбары прайшлі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі;
палепшыць супрацоўніцтва з КНГ (Кансультатыўна-назіральніцкай групай) АБСЕ ў Мінску і цалкам выкарыстоўваць іх дапамогу.
АБВЯШЧАЕ, што будзе падтрымліваць беларускую дэмакратычную апазіцыю, УХВАЛЯЕ апазіцыйную ініцыятыву байкатаваць нелегітымныя парламенцкія выбары і ВЫРАЖАЕ СПАДЗЯВАННЕ, што грамадзяне Беларусі змогуць у хуткім часе карыстацца перавагамі свабоды і дэмакратыі.