15 чэрвеня – ПРАЦЯГ ПАЛІТЫЧНЫХ РЭПРЭСІЙ У БЕЛАРУСІ

ЗАЯВА, ЗРОБЛЕННАЯ ПРЭЗІДЭНТАМ ПАРЛАМЕНЦКАЙ АСАМБЛЕІ НАТА СП. П’ЕРАМ ЛЕЛЮШЕМ (ФРАНЦЫЯ)

“Я хачу выразіць глыбокую заклапочанасць тым, як беларускія ўлады абышліся з Андрэем Клімавым, Павлам Севярынцам і Міколам  Статкевічам. Турэмнае зняволенне за арганізацыю пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі з’яўляецца яшчэ адным прыкладам таго, як у Беларусі ігнаруюцца правы чалавека.

Як я ўжо казаў у сваім папярэднім звароце да Парламенцкай Асамблеі НАТА ў Любляне (Славенія), беларускі рэжым уяўляе сабой анахранізм у Еўропе. Мы павінны прадэманстраваць, што не забылі тых людзей у Беларусі, якія імкнуцца да дэмакратычных правоў і свабод, што мы ўспрымаем як натуральныя.

Я асуджаю гэты апошні выпад у бок дэмакратычных каштоўнасцей і заклікаю міжнародную супольнасць падвоіць свае намаганні з тым, каб падтрымаць беларускіх грамадзян, якія імкнуцца да дэмакратычных свабод, у якіх рэжым Лукашэнкі ім адмаўляе”.

nato-pa.int