Заява Паўночнаатлантычнай рады па стасунках НАТА і Беларусі

1.       Паўночнаатлантычная рада асуджае і горка шкадуе з нагоды таго, што беларускія ўлады ўжылі гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць недэмакратычнага характару правядзення выбараў, а таксама праз незаконныя арышты беларускіх і замежных грамадзян да і пасля 19 сакавіка за тое, што яны выражалі свае погляды.

2.       Місія БДІПЧ/АБСЕ па назіранні за выбарамі зрабіла заяву пра іх неадпаведнасць міжнародным стандартам. Генеральны сакратар НАТА таксама асудзіў манеру правядзення выбараў. 

3.       НАТА чакае ад сваіх партнёраў павагі да ўзятых абавязальніцтваў у рамках каштоўнасцей праграмы “Партнёрства дзеля міру”. Усе дзяржавы, што падпісалі ў 1994 г. гэты дакумент, абавязаліся абараняць дэмакратычныя супольнасці ад гвалту і запалохвання і мацаваць прынцыпы міжнароднага права. Ігнараванне права грамадзян на свабоду мірных сходаў, шэсцяў і выражэння і злоўжыванне сіламі спецслужб краінай-партнёрам выклікае сур’ёзную занепакоенасць.

4.       У рамках пашыранай дыпламатычнай рэакцыі на падзеі ў краіне, НАТА распачало перагляд сваіх адносін з Беларуссю, каб вызначыць найлепшы спосаб спрыяння ўсталяванню дэмакратыі і ўмацаванню вяршэнства закона. НАТА будзе неадступна ісці шляхам заахвочвання рэформ. Арганізацыя не стане супрацоўнічаць з асобамі, якія маюць дачыненне да рэпрэсій супраць беларускіх грамадзян.

5.       Як працяг гэтай палітыкі НАТА пашырыць сваю дзейнасць у прасоўванні дэмакратыі, стымулюючы ваенную рэформу і тлумачачы яе прынцыпы і мэты народу Беларусі.

6.       НАТА і надалей працягне цеснае супрацоўніцтва са сваімі міжнароднымі партнёрамі, каб упэўніцца, што іх палітыка і метады дапаўняюць і замацоўваюць шэраг мер, узгодненых міжнароднай супольнасцю, выкананне якіх узялі на сябе краіны-ўдзельніцы дагавора.

nato.int