Заява Генеральнага сакратара НАТА з нагоды выбараў у Беларусі

Ад імя НАТА я асуджаю характар правядзення выбараў у Беларусі. Як сведчаць незалежныя назіральнікі АБСЕ, выбарчы працэс не адпавядаў дэмакратычным стандартам.

Беларускі народ мае права абіраць сваё кіраўніцтва сапраўды дэмакратычным шляхам, у чым яму зноў было адмоўлена на гэтых выбарах.

Я настойліва заклікаю ўлады Беларусі паважаць Паўночнаатлантычныя дэмакратычныя стандарты і тыя абавязальніцтвы, што краіна ўзяла на сябе, далучыўшыся да праграмы “Партнёрства дзеля міру”.

nato.int