Выступаючы 27 красавіка ў Сафіі Генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схевер заклікаў беларускія ўлады тэрмінова вызваліць лідэра беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, змешчанага сёння за краты.
У першы дзень прэс-канферэнцыі міністраў замежных спраў краін НАТА ў Сафіі Генеральны сакратар зрабіў заяву наконт таго, што арганізацыя асуджае гэты арышт і заклікае да найхутчэйшага вызвалення сп. Мілінкевіча.
Згодна паведамленням у друку, сп. Мілінкевіч быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у апазіцыйнай акцыі, якую ўлады палічылі несанкцыянаванай.
“Еўраатлантычная супольнасць не можа дапусціць, каб такія падзеі адбываліся ў самым сэрцы Еўропы”, – сказаў Генеральны сакратар.