Генеральны сакратар асуджае прысуд беларускаму грамадзяніну

19 ліпеня ў размове з журналістамі Генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схвер адзначыў, што арышт беларускага апазіцыйнага лідэра Аляксандра Казуліна з’яўляецца “жахлівым парушэннем” абавязацельстваў, якія Беларусь узяла на сябе перад НАТА.

Аляксандр Казулін, стрыжнявая фігура беларускай апазіцыі, атрымаў 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах, якія адбываліся ўслед за Прэзідэнцкімі выбарамі сакавіка 2006 г., дзе ён браў удзел у якасці кандыдата.

“Калі вы задумаецеся, праз што ў Беларусі асудзілі Казуліна, дык у вас не ўзнікне пытанняў, чаму я называю гэта гвалтоўным і страшным парушэннем прынцыпаў, на якіх засноўваецца партнёрства ў НАТА”,сказаў журналістам Яап дэ Хооп Схевер.

nato.int