Рада ЕС і Беларусь

пан, 2011-02-07 12:28

"Высокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан і Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем Урада Рэспублікі Беларусь аб непадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску. Як паказвае крытычная ацэнка АБСЕ прэзідэнцкіх выбараў, выкананне мандата місіі не завершана. Імі яшчэ раз падкрэсліваецца, што выбары і іх наступствы, у прыватнасці, утрыманне пад вартай кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама новыя затрыманні і ператрусы ў СМІ, з'яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання ў Беларусі, і заклікаюць да неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых.


пан, 2011-02-07 12:18

Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз  яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызвалення кандыдатаў у прэзідэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем усякае прымяненне гвалту, і асабліва непрапарцыйнае ўжыванне  сілы супраць кандыдатаў у прэзідэнты, палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў. І выбары, і іх наступствы з'яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага праўлення і павагі да правоў чалавека ў Беларусі, што выклікае шкадаванне. Беларускі народ заслугоўвае лепшага.


аўт, 2011-02-01 15:53

http://farm3.static.flickr.com/2363/2087217652_a150fc0557.jpg"1. Прыгадваючы свае папярэднія рашэнні па Беларусі , у тым ліку – ад кастрычніка 2010, а таксама заяву Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па знешняй палітыцы і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан ад 20 снежня ды іншыя заявы інтстытутаў Еўрасаюзу з нагоды прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 і гвалту, што паследаваў за імі, Рада выказвае шкадаванне, што, згодна стандартам БДIПЧ/АБСЕ гэтыя выбары прадэманстравалі, што Беларусь мусіць прайсці яшчэ доўгі шлях да выканання сваіх абавязальніцтваў перад АБСЕ. Асаблівае пагаршэнне сітуацыі назіралася падчас падліку галасоў, што знівелявала папярэднія крокі, зробленыя краінай для паляпшэння выбарчага працэсу.


сер, 2010-02-17 13:40

http://i.telegraph.co.uk/telegraph/multimedia/archive/01535/baroness_1535999c.jpg“Я расчаравана нядаўнімі арыштамі  40 сяброў Саюза палякаў і іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы абраную дэмакратычным шляхам каіраўніцу Саюзу Анжаліку Борыс. Мяне непакоіць таксама вялікі штраф, накладзены на яе судом. Я асуджаю дзеянні міліцыі, накіраваныя супраць Саюза палякаў, і спробы беларускіх улад насадзіць сваё кіраўніцтва ў гэтым грамадскім аб’яднанні.


чцв, 2009-09-17 17:05

Міністры замежных спраў краін ЕС далі Еўракамісіі паўнамоцтвы пачаць перамовы па ўзнаўленні гандлю тэкстыльнай прадукцыяй паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.


пят, 2009-06-19 17:40

16-17 чэрвеня ў Празе Еўрапейскі Саюз і Беларусь правялі першы тур кансультацый  па пытаннях правоў чалавека. Дыялог прайшоў у канструктыўнай і адкрытай атмасферы. На сустрэчы бакі атрымалі магчымасць абмяняцца думкамі адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і ЕС. У прыватнасці, удзельнікі сустрэчы засяродзіліся на пытаннях свабоды сходаў і аб'яднанняў, улучаючы правы працоўных, свабоду выражэння і інфармацыі, свабоду думкі, сумлення і веравызнання, барацьбы з разнастайнымі формамі нецярплівасці і злачынствамі на глебе нянавісці, правах мігрантаў і меншасцей, барацьбы з гандлем людзьмі, абароне розных неабароненых груп, сітуацыі ў вязніцах і выпраўленчых установах, а таксама на пытанні пра смяротнае пакаранне.


аўт, 2009-04-07 11:24

Люксембург, 6 красавіка 2009 г.

Рада ЕС прыняла наступныя рашэнні:

1. “Рада нагадвае пра сваё рашэнне ад 16 сакавіка 2009 г. распачаць з Рэспублікай Беларусь дыялог па правах чалавека.


пан, 2009-03-16 15:51

//gontcharuk.com/images/eulogo.png” cannot be displayed, because it contains errors.Брусель, 16 сакавіка  2009 г.

Рада Еўрапейскага Саюзу прыняла наступныя рашэнні:

“Рада Еўрапейскага Саюзу вітае пэўныя пазітыўныя крокі з боку беларускіх ўлад, зробленыя  пасля часовага прыпынення візавых абмежаванняў супраць некаторых афіцыйных асоб у кастрычніку 2008 г. Вітаюцца таксама  інтэнсіфікацыя дыялогу паміж ЕС і Беларуссю на высокім узроўні, улучаючы двухбаковыя кантакты і ўзмацненне тэхнічнага супрацоўніцтва, ініцыяванага Еўрапейскай камісіяй, як дзеянні, скіраваныя на пабудову ўзаемаразумення і стварэнне магчымасцей абмяркоўваць пытанні, што выклікаюць агульныя неспакой альбо зацікаўленасць абодвух бакоў. Рада ЕС ухваляе і заахвочвае далейшае супрацоўніцтва Беларусі з БДІПЧ/АБСЕ ў галіне выбарчага заканадаўства.


аўт, 2008-09-16 16:23

Рада Еўраcаюза зрабіла наступную заяву:

“1. Рада вітае вызваленне беларускімі ўладамі  з 16 па 20 жніўня палітзняволеных: Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма і з задавальненнем адзначае, што за кратамі ў Беларусі больш не засталося палітычных вязняў з вызначаным на міжнародным узроўні статусам.


сер, 2007-09-26 07:00

“Мы глыбока засмучаны абвінавачваннямі, высунутымі супраць Віктара Івашкевіча, якога на дадзены момант ужо вызвалілі. Арышт сябра арганізацыйнага камітэту Еўрапейскага маршу з’яўляецца вельмі дрэнным сігналам як для беларускага грамадства, так і для міжнароднай супольнасці.


Старонкі