Заява Высокага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан у сувязі з брутальнымі захадамі беларускіх уладаў
ЕЎРАПЕЙСКІ САЮЗ
Брусэль, 16 ліпеня 2011 года
A 284/11
Прэс-сакратар Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан зрабіла сёння наступную заяву:
"Высокі прадстаўнік выказвае шкадаванне ў сувязі з брутальнымі дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да "маўклівых пратэстоўцаў" — простых беларускіх грамадзян, якія мірна і законна выказваюць сваю незадаволенасць сітуацыяй у краіне. Супрацоўнікі сілавых ведамстваў жорстка абыйшліся з многімі з іх, многіх аштрафавалі або прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту на сумніўных падставах. Яна таксама асуджае крокі ўладаў, што выглядаюць як мэтанакіраваныя захады супраць журналістаў, якія асвятляюць гэтыя пратэсты.
Высокі прадстаўнік заклікае ўлады Беларусі паважаць правы беларускага народа, у тым ліку свабоду выказвання і сходаў, вызваліць арыштаваных і асуджаных і зняць з іх усе абвінавачанні. Яна таксама аднавіла свой заклік неадкладна і без умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных."