Заява Высокага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан па Беларусі
Брусель, 26 траўня 2011 года
Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, зрабіла наступную заяву:
"Я вельмі шкадую з нагоды вынясення жорсткіх прысудаў былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Гэтыя палітычна матываваныя прысуды – яшчэ адзін крок назад у сітуцыі з захаваннем правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі.
Я заклікаю Беларусь спыніць кампанію, якая працягваецца і якая скіраваная на разгром палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Я лічу непрымальнай наяўнасць палітычных зняволеных у сэрцы Еўропы ў дваццаць першым стагоддзі і заклікаю іх неадкладна вызваліць і рэабілітаваць."