Заява Рады Еўразвяза па Беларусі

Рада Еўрасаюза зрабіла наступную заяву:

Рада Еўрасаюза зрабіла наступную заяву:

“1. Рада вітае вызваленне беларускімі ўладамі  з 16 па 20 жніўня палітзняволеных: Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма і з задавальненнем адзначае, што за кратамі ў Беларусі больш не засталося палітычных вязняў з вызначаным на міжнародным узроўні статусам.

2. Рада міністраў падкрэслівае, што вызваленне ўсіх палітзняволеных было ўспрынята як важны крок Беларусі  ўбок прызнання фундаментальных каштоўнасцей дэмакратыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закону. Гэта было галоўнай перадумовай таго, каб Еўрапейскі Саюз пачаў перагляд санкцый, якія дзейнічаюць сёння ў дачыненні да некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі, і распачаў паступова аднаўляць адносіны з краінай. Тым не менш Рада ЕС застаецца заклапочанай сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

 4.Рада Еўрасаюза зробіць ацэнку сітуацыі ў Беларусі па выніках выбараў і  па тым, як краіна зможа прадэманстраваць павагу да дэмакратычных каштоўнасцей і правоў чалавека, і гатовая пачаць перагляд санкцый, што дзейнічаюць дачынна высокапастаўленных беларускіх чыноўнікаў, і зрабіць шэраг канкрэтных станоўчых крокаў, што паступова прывядуць да ўзнаўлення афіцыйных стасункаў, уключаючы запрашэнне міністра замежных спраў Беларусі на сустрэчу так званай “тройкі” ЕС. У сувязі з гэтым Рада ЕС нагадвае пра магчымасці, што адкрывае далучэнне да Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і пра прапановы Еўрасаюза да Беларусі, агучаныя ў лістападзе 2006 г. Еўрасаюз застаецца гатовым узмацніць афіцыйныя, камерцыйныя і культурныя кантакты з Беларуссю і значна павялічыць сваю дапамогу. Рада ЕС таксама хацела б зрабіць акцэнт на выгодах ад рэгіянальных форм супрацоўніцтва з ЕС, якія Беларусь  магла б атрымаць”.

 

consilium.europa.eu