Еўрапейскі Саюз: Брусель, 16 лютага 2010 г.
Сёння Высокая прадстаўніца Еўрапейскага Саюзу па пытаннях знешняй палітыкі і бяспецы і Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі КэтрынЭштан зрабіла наступную заяву:
“Я расчаравана нядаўнімі арыштамі 40 сяброў Саюза палякаў і іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы абраную дэмакратычным шляхам каіраўніцу Саюзу Анжаліку Борыс. Мяне непакоіць таксама вялікі штраф, накладзены на яе судом. Я асуджаю дзеянні міліцыі, накіраваныя супраць Саюза палякаў, і спробы беларускіх улад насадзіць сваё кіраўніцтва ў гэтым грамадскім аб’яднанні.
Еўрапейскі Саюз прадэманстраваў дастатковую адкрытасць у наладжванні адносін з Беларуссю, якая выразілася таксама ва ўключэнні краіны ў ініцыятыву “Усходняе партнёрства”. Поспех гэтага супрацоўніцтва абумоўлены крокамі з боку беларускіх улад у кірунку дэмакратызацыі, а таксама забеспячэннем выканання правоў чалавека, уключаючы правы нацыянальных меншасцей. У гэтым звязку вельмі важна, каб Беларусь выконвала свае абавязальніцтвы перад АБСЕ і іншыя міжнародныя абавязкі па абароне правоў нацыянальных меншасцей. Апошнія падзеі падрываюць нашы захады па ўмацаванні адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. Я працягну пільна адсочваць сітуацыю ў краіне”.