Normal
0
false
false
false
MicrosoftInternetExplorer4
/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:"Table Normal";
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:"";
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:"Times New Roman";
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}
Еўрапейскі Cаюз
Брусель, 23 лістапада 2011
A 468/11
Сумесная заява вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і пытаннях палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан і камісара ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле ў дачыненні да суда над абаронцай правоў чалавека Алесем Бяляцкім:
"Мы сур'ёзна занепакоеныя з нагоды затрымання і судовага пераследу сусветна вядомага беларускага абаронцы правоў чалавека Алеся Бяляцкага па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
Мы лічым абвінавачванні, па якіх зараз судзяць Бяляцкага, палітычна матываванымі з мэтай перашкодзіць яго важнай працы па падтрымцы ахвяраў рэпрэсій. Па сутнасці судовы працэс, які ідзе зараз, — гэта вельмі прыкметная і сімвалічная праява задушэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.
Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безагаворачна вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама зняць усе абвінавачванні, выстаўленыя супраць яго і яго калегі Валянціна Стэфановіча”.