Рашэнні Рады ЕС па Беларусі

//gontcharuk.com/images/eulogo.png” cannot be displayed, because it contains errors.Брусель, 16 сакавіка  2009 г.

Рада Еўрапейскага Саюзу прыняла наступныя рашэнні:

“Рада Еўрапейскага Саюзу вітае пэўныя пазітыўныя крокі з боку беларускіх ўлад, зробленыя  пасля часовага прыпынення візавых абмежаванняў супраць некаторых афіцыйных асоб у кастрычніку 2008 г. Вітаюцца таксама  інтэнсіфікацыя дыялогу паміж ЕС і Беларуссю на высокім узроўні, улучаючы двухбаковыя кантакты і ўзмацненне тэхнічнага супрацоўніцтва, ініцыяванага Еўрапейскай камісіяй, як дзеянні, скіраваныя на пабудову ўзаемаразумення і стварэнне магчымасцей абмяркоўваць пытанні, што выклікаюць агульныя неспакой альбо зацікаўленасць абодвух бакоў. Рада ЕС ухваляе і заахвочвае далейшае супрацоўніцтва Беларусі з БДІПЧ/АБСЕ ў галіне выбарчага заканадаўства.

2. Тым не менш выклікае заклапочанасць сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і новыя выпадкі іх ушчамлення. Рада ЕС падкрэслівае важнасць вырашэння гэтых пытанняў і далейшага руху наперад у выглядзе інстытуцыянальных крокаў у абласцях, акрэсленых рашэннем Рады Еўрасаюзу ад 13 кастрычніка 2008 г. Рада з нецярпеннем чакае пачатку дыялогу па правах чалавека з Беларуссю ў бліжэйшай будучыні.

3. Каб заахвоціць і наблізіць далейшыя крокі па дэмакратызацыі і паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека і фундаментальнымі свабодамі, Рада Еўрасаюзу, прыняўшы рашэнне падоўжыць яшчэ на адзін год санкцыі (узгодненыя Агульнай пазіцыяй 2006/276/CFSP і працягнутыя рашэннем 2008/844/CFSP) адначасова прыпыніла дзеянне візавых абмежаванняў, ужытых супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў у адпаведнасці з умовамі, выкладзенымі Агульнай пазіцыяй Рады ЕС 2008/844/CFSP, на дзевяць месяцаў. Па заканчэнні гэтага перыяду, Рада правядзе дэталёвы перагляд санкцый з улікам сітуацыі ў Беларусі. Калі далейшых пазітыўных змяненняў будзе дастаткова, Рада ЕС зможа прыняць рашэнне аб канчатковым зняцці санкцый.

У любы час аднак,  у выпадку пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека, выкліканай адпаведнымі дзеяннямі беларускіх улад, можа быць прынятае рашэнне пра ўзнаўленне дзеяння візавых санкцый. (падарожных абмежаванняў).

4. Еўрасаюз застаецца гатовы паглыбіць супрацоўніцтва з Беларуссю з умовай поспеху працэсу дэмакратызацыі і прагрэсу ў сферы павагі да правоў чалавека і вяршэнства закону і дапамагчы Беларусі ў дасягненні гэтых мэтаў. ЕС яшчэ раз падкрэслівае ўсе тыя прынцыпы і абавязкі, што Беларусь узяла на сябе ў рамках супрацоўніцтва з АБСЕ.

Еўрасаюз узмоцніць таксама супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю Беларусі для спрыяння дэмакратычнасці і плюралізму ў грамадстве.

consilium.europa.eu