ЕЎРАПЕЙСКІ САЮЗ, Брусэль, 4 студзеня 2011 г. А003/11
Паведамленне прэс-службаў Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан і Дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан
"Высокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан і Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем Урада Рэспублікі Беларусь аб непадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску. Як паказвае крытычная ацэнка АБСЕ прэзідэнцкіх выбараў, выкананне мандата місіі не завершана. Імі яшчэ раз падкрэсліваецца, што выбары і іх наступствы, у прыватнасці, утрыманне пад вартай кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама новыя затрыманні і ператрусы ў СМІ, з'яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання ў Беларусі, і заклікаюць да неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых.
Яны яшчэ раз заклікаюць улады Беларусі да выканання сваіх абавязацельстваў у рамках АБСЕ шляхам рэфармавання заканадаўчага працэсу і забяспечваючы большую павагу да правоў чалавека. АБСЕ была праведзена каштоўная праца ў краіне, у прыватнасці, па інстытуцыянальнаму развіццю, садзейнічанню забеспячэння вяршэнства права і развіццю грамадзянскай супольнасці. ЕС і ЗША захоўваюць зацікаўленасць у тым, каб садзейнічаць Беларусі ў выкананні сваіх абавязацельстваў у рамках АБСЕ ў сферы правоў і фундаментальных свабод чалавека."