“Мы глыбока засмучаны абвінавачваннямі, высунутымі супраць Віктара Івашкевіча, якога на дадзены момант ужо вызвалілі. Арышт сябра арганізацыйнага камітэту Еўрапейскага маршу з’яўляецца вельмі дрэнным сігналам як для беларускага грамадства, так і для міжнароднай супольнасці.
Еўрапейскі марш 14 кастрычніка запланаваны як мірны сход, мэтай якога з’яўляецца звядзенне разам шырокіх колаў беларускага грамадства, якія падтрымліваюць цесныя стасункі паміж краінай і Еўразвязам.
Мы вітаем той факт, што грамадзянская супольнасць накіравала вельмі дакладнае пасланне ўладам, пабудаваць сапраўдны дыялог на падставе маршу. Гэта пасланне падкрэслівае не канфрантацыйны характар праекту.
Еўрапейскі марш павінен адбыцца як і плануецца. Няма падставаў сумнявацца, што Еўразвяз будзе вельмі ўважліва сачыць за развіццём падзей”.