РАДА ЕЎРАПЕЙСКАГА САЮЗА
Брусель, 21 сакавіка 2011 г.
8006/11

ЕС узмацняе санкцыі
У сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі Рада ЕС прыняла рашэнне распаўсюдзіць дзеянне санкцый на яшчэ некаторых беларускіх чыноўнікаў.
25 кастрычніка 2010 Рада ЕС прыняла рашэнне 2010/639/CFSP па абмежавальных захадах (забароне на падарожжы і замарожванні рахункаў) супраць некаторых афіцыйных асоб Беларусі. Яшчэ 19 прозвішчаў беларускіх службоўцаў трапяць у спіс асоб, супраць якіх будуць ужывацца адпаведныя санкцыі, як гэта пазначана ў Дадатку IIIA і IV да Рашэння 2010/639/CFSP.
Абноўлены спіс будзе надрукаваны ў Афіцыйным журнале ЕС (Official Journal) 22 сакавіка.
_______________________
1 OJ L 280, 26.10.2010, p. 18.