ЕС і Беларусь абмеркавалі правы чалавека

16-17 чэрвеня ў Празе Еўрапейскі Саюз і Беларусь правялі першы тур кансультацый  па пытаннях правоў чалавека. Дыялог прайшоў у канструктыўнай і адкрытай атмасферы.

На сустрэчы бакі атрымалі магчымасць абмяняцца думкамі адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і ЕС. У прыватнасці, удзельнікі сустрэчы засяродзіліся на пытаннях свабоды сходаў і аб'яднанняў, улучаючы правы працоўных, свабоду выражэння і інфармацыі, свабоду думкі, сумлення і веравызнання, барацьбы з разнастайнымі формамі нецярплівасці і злачынствамі на глебе нянавісці, правах мігрантаў і меншасцей, барацьбы з гандлем людзьмі, абароне розных неабароненых груп, сітуацыі ў вязніцах і выпраўленчых установах, а таксама на пытанні пра смяротнае пакаранне.

Было вызначана некалькі сфер для далейшага супрацоўніцтва і паглыблення дыскусій. Падчас перамоваў закраналіся спецыфічныя індывідуальныя  выпадкі, звязаныя з правамі чалавека ў ЕС і Беларусі. Не засталіся без увагі і пытанні пра свабоду сродкаў масавай інфармацыі, выказванняў, аб'яднанняў і сходаў.

Таксама было абмеркавана супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека з разнастайнымі міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці Радай па правах чалавека ААН, Генеральнай асамблеяй ААН і АБСЕ. Вялася гаворка наконт перспектывы ўзнаўлення адносін Беларусі з Радай Еўропы.

Трымаючыся сваёй практыкі браць улічваць пазіцыю грамадзянскай супольнасці ў сваіх перамовах па правах чалавека з трэцімі краінамі, напярэдадні кансультацый удзельнікі ад ЕС сустрэліся з прадстаўнікамі НДА Беларусі і міжнародных грамадскіх арганізацый.

Больш падрабязна: (па-ангельску)

Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі