Апублікаваны спіс асоб і кампаній, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі ЕС

Услед за заключэннямі па Беларусі, прынятымі Саветам ЕС па замежных справах 20 чэрвеня 2011 года, Афіцыйны журнал ЕС апублікаваў Рашэнне Савета No 2011/357/CFSP і Рэгламент Савета No 588/2011. У дакументах змешчаны абноўлены спіс беларускіх службых асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні на ўезд і чые актывы павінны быць замарожаныя. Акрамя таго, апублікаваныя назвы трох беларускіх кампаній, чые актывы будуць замарожаныя. 

Рэгламент Савета ўтрымлівае спіс абсталявання, на якое распаўсюджваецца эмбарга ЕС.

Азнаёміцца са зместам дакументаў можна па наступных спасылках:

http://eur-lex.europa.eu/LexUriServ/LexUriServ.do?uri=OJ:L:2011:161:0025:0028:EN:PDF

http://eur-lex.europa.eu/LexUriServ/LexUriServ.do?uri=OJ:L:2011:161:0001:0006:EN:PDF

 

eeas.europa.eu