Рада ЕС і Беларусь

чцв, 2015-10-29 17:18

Савет Еўрапейскага саюза прыпыніў на чатыры месяцы замарожванне актываў і забарону на ўезд у дачыненні да 170 фізічных асоб і замарожванне актываў у дачыненні да трох юрыдычных асоб Беларусі. Гэтае рашэнне прынята ў адказ на вызваленне ўсіх палітычных зняволеных Беларусі 22 жніўня і ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю.


пят, 2012-06-29 17:14

Высокі прадстаўнік ЕС па пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед апазіцыі, медый і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, а таксма выказала заклапочанасць з нагоды некалькіх нядаўніх інцыдэнтаў.


сер, 2011-11-23 14:44

http://www.maxi.am/imageservice/1407/1/800/600/ketrin-eshton-vozmogno-primet-uchastie-v-kongresse-megdunarodnogo-evropeiskogo-dvigenija-v-erevane.jpghttp://static.newsland.ru/news_images/688/big_688679.jpgЕўрапейскі Cаюз
Брусель, 23 лістапада 2011
A 468/11

Сумесная заява вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і пытаннях палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан і камісара ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле ў дачыненні да суда над абаронцай правоў чалавека Алесем Бяляцкім:

"Мы сур'ёзна занепакоеныя з нагоды затрымання і судовага пераследу сусветна вядомага беларускага абаронцы правоў чалавека Алеся Бяляцкага па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў".


пан, 2011-10-10 16:10

http://www.redicecreations.com/ul_img/4950consilium.jpgСёння Савет Еўрапейскага Саюза ўзмацніў санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў, адказных за неспыняючыяся рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ. Існуючыя санкцыі былі падоўжаны да 31 кастрычніка 2012 г. Яны прадугледжваюць забарону ўезду на тэрыторыю ЕС і замарожванне актываў 192 службовых асоб, адказных за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах  2006 і 2010 гг., а таксама падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Акрамя таго, замарожаны актывы трох кампаній, звязаных з рэжымам, а таксама забаронены экспарт у Беларусь зброі і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для ўнутраных рэпрэсій.


пан, 2011-07-18 16:08

Прэс-сакратар Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан зрабіла наступную заяву:
"Высокі прадстаўнік выказвае шкадаванне ў сувязі з брутальнымі дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да "маўклівых пратэстоўцаў" — простых беларускіх грамадзян, якія мірна і законна выказваюць сваю незадаволенасць сітуацыяй у краіне. Супрацоўнікі сілавых  ведамстваў жорстка  абыйшліся з многімі з іх, многіх аштрафавалі або прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту на сумніўных падставах. Яна таксама асуджае крокі ўладаў, што выглядаюць як мэтанакіраваныя захады супраць журналістаў, якія асвятляюць гэтыя пратэсты.


чцв, 2011-06-23 20:36

3101-е пасяджэнне Савета ЕС па замежных справах . Савет прыняў наступныя высновы:
1. Спасылаючыся на свае высновы ад 31 студзеня 2011 года, заявы Высокага прадстаўніка Эштан пра сітуацыю ў Беларусі ад 18 лютага, 12 красавіка і 14 і 26 траўня, а таксама дэкларацыю Высокага прадстаўніка ад імя ЕС ад 18 сакавіка 2011 года, ЕС выказвае глыбокую занепакоенасць з нагоды пагаршэння сітуацыі з захаваннем правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.


чцв, 2011-06-23 20:29

Услед за заключэннямі па Беларусі, прынятымі Саветам ЕС па замежных справах 20 чэрвеня 2011 года, Афіцыйны журнал ЕС апублікаваў Рашэнне Савета No 2011/357/CFSP і Рэгламент Савета No 588/2011. У дакументах змешчаны абноўлены спіс беларускіх службых асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні на ўезд і чые актывы павінны быць замарожаныя. Акрамя таго, апублікаваныя назвы трох беларускіх кампаній, чые актывы будуць замарожаныя. 

 


пят, 2011-05-27 18:32

Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, зрабіла наступную заяву: "Я вельмі шкадую з нагоды вынясення жорсткіх прысудаў былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Гэтыя палітычна матываваныя прысуды – яшчэ адзін крок назад у сітуцыі з захаваннем правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі.


аўт, 2011-05-24 15:10

24 траўня 2011 года Афіцыйны журнал ЕС апублікаваў абноўлены спіс беларускіх службовых асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні на ўезд і чые актывы павінны быць замарожаныя.  Гэты крок паследаваў за вынясеннем прысудаў былому кандыдату на прэзідэнты Саннікаву і шэрагу прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Да спіса дададзеныя 13 новых прозвішчаў. Азнаеміцца з тэкстам рашэння і рэгламента Савета разам са спісам асобаў, у дачыненні да якіх прымененыя гэтыя меры, можна па наступных спасылках.


пан, 2011-03-21 16:16

http://www.zn.ua/system/illustrations/000/031/248/article.jpg?1299862641Яшчэ 19 прозвішчаў беларускіх службоўцаў трапяць у спіс асоб, супраць якіх будуць ужывацца адпаведныя санкцыі, як гэта пазначана ў Дадатку IIIA і IV да Рашэння 2010/639/CFSP.


Старонкі