Еўракамісія і Беларусь

аўт, 2009-01-20 19:09
В домене eu уже более трех миллионов сайтов

Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі ў Беларусі вітае рашэнне Выканаўчай рады Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) аб вылучэнні Беларусі крэдыту ў памеры два мільярды 46 мільёнаў даляраў.


пан, 2008-11-24 21:09

http://www.commentvisions.com/media/Benita-Ferrero-Waldner-lrg.jpg“Я вітаю агучаны Беларуссю 19 лістапада намер зрабіць канкрэтныя крокі дзеля таго, каб зрабіць магчымым друк і распаўсюджанне газет “Народная воля” і “Наша Ніва”  на тэрыторыі Беларусі і абмеркаваць на прадмет адпаведнасці міжнародным нормам закон пра электронныя СМІ. Я таксама вітаю гатоўнасць Беларусі да шырокай дыскусіі рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ па паляпшэнні выбарчага заканадаўства. Гэта вельмі важныя захады з боку Беларусі, і я чакаю іх хуткай рэалізацыі, а таксама дадатковых крокаў, абяцаных Беларуссю ў сувязі з чаканнямі ЕС.


пан, 2008-09-29 15:13

Benita Ferrero-WaldnerКамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр, зрабіла заяву па выбарах у Беларусі. "У апошнія месяцы мы ўбачылі і віталі некаторыя пазітыўныя зрухі ў Беларусі, у тым ліку вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і запрашэнне АБСЕ/БДІПЧ да назірання за парламенцкімі выбарамі 28 верасня.


пан, 2008-08-18 14:31

Мінск, 18 жніўня. Еўракамісар па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер прывітала вызваленне апазіцыйнага палітыка Аляксандра Казуліна і заявіла, што разлічвае "на неадкладнае вызваленне астатніх беларускіх палітзняволеных".


аўт, 2008-07-01 13:06

Камісар ЕЗ па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр асуджае прыняцце 27 чэрвеня ў Беларусі новага закону аб СМІ:

“Мне вельмі шкада, што беларускі Парламент прыняў новы закон аб медыях, які яшчэ больш абмяжoўвае свабоду прэсы ў краіне. На жаль, у гэтым законе не ўлічваюцца рэкамендацыі прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаша Харасці, які супрацоўнічаў па гэтым пытанні з беларускай адміністрацыяй. Гэта азначае, што беларускія ўлады страцілі магчымасць палепшыць сітуацыю з медыямі і зрабіць яшчэ адзін крок у бок дэмакратызацыі. Свабода друку – надзвычай важны элемент дэмакратыі, і я заклікаю беларускія ўлады выправіць сітуацыю напярэдадні парламенцкіх выбараў, што маюць адбыцца 28 верасня 2008 г. 


сер, 2008-03-26 19:15

“Учора, каля 100 беларускіх грамадзян былі арыштаваныя ў часе святкавання 25 сакавіка ў Мінску. Арышты мірных дэманстрантаў і журналістаў, а таксама выпадкі жорсткага абыходжання з гэтымі людзьмі з’яўляюцца недапушчальнымі. Падобныя дзеянні цалкам супярэчаць фундаментальным каштоўнасцям свабоды выражэння і сходаў, таму ўсе мы павінны запатрабаваць тэрміновага і безумоўнага вызвалення ўсіх арыштаваных падчас мірнай акцыі грамадзян. 


пан, 2008-03-10 12:16

З нагоды падпісання Мемарандуму аб заснаванні паўнавартаснага прадстаўніцтва Дэлегацыі Еўракамісіі ў Мінску Камісар па міжнародных адносінах і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер адзначыла:

“Сёння вельмі важны дзень і для Беларусі, і для Еўракамісіі. Я задаволена тым, што пасля падпісання гэтага дакумента Еўракамісія зможа працягнуць работу па адкрыцці прадстаўніцтва ў Мінску.  


пят, 2008-02-15 10:57

Бэніта Фэрэра-Вальднэр вітае правядзенне Еўрапейскага маршу ў Мінску“Я была вельмі рада даведацца, што Прэзідэнт Лукашэнка даручыў намесніку міністра замежных спраў Уладзіміру Варанецкаму падпісаць пагадненне пра стварэнне прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі. Гэта яшчэ адзін крок да яго адкрыцця, якое, я спадзяюся, хутка адбудзецца.


чцв, 2007-09-27 20:39

Камісар па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр зрабіла наступную заяву:

“Я вітаю ініцыятыву беларускай грамадзянскай супольнасці зарганізаваць 14 кастрычніка Еўрапейскі марш у Мінску, каб паказаць, што беларусы падтрымліваюць больш цеснае супрацоўніцтва з Еўразвязам.


суб, 2007-06-16 07:00

У снежні 2006 года Еўразвяз папярэдзіў, што можа пазбавіць Беларусь гандлёвых прэферэнцый, у выпадку, калі тая не выканае сваіх абавязальніцтваў перад Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) па забеспячэнні правоў свабодных прафсаюзаў. Сёння МАП прыйшла да высновы, што Беларусь не зрабіла неабходнага, каб забяспечыць выкананне аднаго з галоўных правоў працоўных – права на свабоду асацыяцый, таму краіна будзе выключана з Агульнай сістэмы прэферэнцый (GSP)  21 чэрвеня 2007 г.   


Старонкі