Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі ў Беларусі вітае рашэнне Выканаўчай рады Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) аб вылучэнні Беларусі крэдыту ў памеры два мільярды 46 мільёнаў даляраў.
Галоўная мэта праграмы падтрымкі МВФ палягае ў садзеянні адаптацыі да знешніх пагроз і пераадоленню слабых момантаў. Менавіта таму праграма ўтрымлівае канкрэтныя захады па ўпарадкаванні макраэканомікі і звяртае ўвагу на шэраг структурных пытанняў, што маюць вызначальны характар для карэктыроўкі і змякчэння рызык.
Дэлегацыя Еўракамісіі лічыць меры, скіраваныя на лібералізацыю беларускай эканомікі і падвышэнне ролі ў ёй прыватнага сектара, вельмі важным для стабільнага развіцця гаспадаркі краіны і яе далейшай інтэграцыі ў сусветную і еўрапейскія эканомікі.