Заява Камісара па знешняй палітыцы ЕС і ЕПС Беніты Ферэра-Вальднэр па развіцці сітуацыі ў Беларусі

http://www.commentvisions.com/media/Benita-Ferrero-Waldner-lrg.jpgЯ вітаю агучаны Беларуссю 19 лістапада намер зрабіць канкрэтныя крокі дзеля таго, каб зрабіць магчымым друк і распаўсюджанне газет “Народная воля” і “Наша Ніва”  на тэрыторыі Беларусі і абмеркаваць на прадмет адпаведнасці міжнародным нормам закон пра электронныя СМІ. Я таксама вітаю гатоўнасць Беларусі да шырокай дыскусіі рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ па паляпшэнні выбарчага заканадаўства. Гэта вельмі важныя захады з боку Беларусі, і я чакаю іх хуткай рэалізацыі, а таксама дадатковых крокаў, абяцаных Беларуссю ў сувязі з чаканнямі ЕС.

Са свайго боку Еўракамісія інтэнсіфікуе дыялог на тэхнічным узроўні ў сферах агульных інтарэсаў і звязвае з ім надзеі на паскарэнне эканамічнае развіццё краіны. Я таксама нагадваю пра рашэнне Еўрасаюза ад 13 кастрычніка ўзнавіць адносіны з Беларуссю і ў перспектыве перагледзець санкцыі супраць асобных прадстаўнікоў кіраўніцтва, калі будзе назірацца прагрэс у дэмакратызацыі, павазе правоў чалавека і вяршэнстве закону.

У гэтым кантэксце вельмі важна, каб у Беларусі не было палітычных вязняў, паважалася свабода выражэння і асацыяцый. У сувязі з гэтым мне асабліва хацелася б адзначыць справу Аляксандра Баразенкі, якога ў хуткім часе чакае судовы працэс, за якім мы будзем вельмі пільна сачыць”.

Камісар па знешняй палітыцы ЕС і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр.

Фота: commentvisions.com

ec.europa.eu