Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Працоўная сустрэча па павышэнні эфектыўнасці камунікацыі

27 лютага 2015 года Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі арганізавала працоўную сустрэчу, прысвечаную павышэнню эфектыўнасці камунікацыі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні распаўсюду інфармацыі пра дзеючыя праекты Еўразвязу ў Беларусі.

Аўдроне Урабанавічутэ (у цэнтры), намеснік кіраўніка праектаў і праграм Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі

Падчас працоўнай сустрэчы намеснік кіраўніка праектаў і праграм Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Аўдроне Урбанавічутэ нагадала, што сёння ў свеце Еўразвяз з'яўляецца значным донарам і выдаткоўвае вялікія сродкі на рэалізацыю праектаў, у тым ліку ў межах Еўрапейскай палітыкі суседства (ENP). Што да еўрапейскіх праектаў у Беларусі, якія рэалізуюцца грамадскімі арганізацыямі і ўладамі разам з партнёрамі з ЕЗ, удзельнікі сустрэчы сышліся на неабходнасці павышаць бачнасць рэзультатаў праектаў, дасведчанасць пра іх мясцовых СМІ і насельніцтва, а таксама рабіць істотныя крокі для павышэння інфармаванасці еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаўкаў пра іх значэнне і ўплыў у Беларусі.

Глядзець фота.

ОДБ