"Пакт мэраў" ідзе на ўсход: падтрымка ўдзелу гарадоў Усходняга партнёрства і Сярэдняй Азіі ў "Пакце мэраў"

Еўрапейская Камісія абвясціла новы конкурс праектных прапаноў для ўдзелу ў "Пакце мэраў".

Даведка: "Пакт мэраў" - гэта агульнаеўрапейскі рух, у якім удзельнічаюць мясцовыя і рэгіянальныя ўлады. Праз падпісанне пакта яны добраахвотна прымаюць на сябе абавязак павысіць энергаэфектыўнасць у сваім рэгіёне і пашырыць выкарыстанне ў ім альтэрнатыўных крыніц энергіі, каб выканаць задачу Еўрапейскага Саюза па скарачэнні выкідаў CO2 на 20 адсоткаў да 2020 года. Пакт адкрыты для ўдзелу ўсіх гарадоў, у тым гарадоў тых краін, што не ўваходзяць у Еўрапейскі Саюз. Па стане на сакавік 2011 года, пакт падпісалі 300 гарадоў у 41 краінах. Як далучыцца да "Пакта мэраў".

Конкурс праектных прапаноў праводзіцца сярод падпісантаў "Пакта мэраў", але прадуглежданы ўдзел таксама і такіх інстытутаў, якія далучацца да "Пакта мэраў у бліжэйшай будучыні (гл. Дапаможнік для удзельнікаў (Guidance for Participants) на вэб-старонцы конкурса.

Мэта конкурса – паменшыць залежнасць ад арганічнага паліва, павысіць ўзровень энергетычнай бяспекі і пашырыць магчымасці актыўнага ўдзелу з боку мясцовых уладаў Усходняй Еўропы, Каўказа і Сярэдняй Азіі ў прадухіленні зменаў клімата.

Задача конкурса – дапамагчы мясцовым уладам у краінах Усходняга партнёрства і краінах Сярэдняй Азіі ажыццяўляць на сваім узроўні больш устойлівую палітыку ў энергетыцы. У рамках праекта яго ўдзельнікі атрымаюць адрасную дапамогу ў падрыхтоўцы і выкананні "плана дзеянняў дзеля ўстойлівай энергетыкі".

Інфармацыя для патэнцыйных удзельнікаў конкурса

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі