Камісар Ферэра-Вальднэр асуджае новы закон па СМІ, прыняты ў Беларусі

Камісар ЕЗ па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр асуджае прыняцце 27 чэрвеня ў Беларусі новага закону аб СМІ:

“Мне вельмі шкада, што беларускі Парламент прыняў новы закон аб медыях, які яшчэ больш абмяжoўвае свабоду прэсы ў краіне. На жаль, у гэтым законе не ўлічваюцца рэкамендацыі прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаша Харасці, які супрацоўнічаў па гэтым пытанні з беларускай адміністрацыяй. Гэта азначае, што беларускія ўлады страцілі магчымасць палепшыць сітуацыю з медыямі і зрабіць яшчэ адзін крок у бок дэмакратызацыі. Свабода друку – надзвычай важны элемент дэмакратыі, і я заклікаю беларускія ўлады выправіць сітуацыю напярэдадні парламенцкіх выбараў, што маюць адбыцца 28 верасня 2008 г.  

Я паўтараю прапанову Еўразвязу да Беларусі пашырыць супрацоўніцтва ў выпадку, калі кіраўніцтва краіны пераканаўча прадэманструе жаданне рухацца ў бок дэмакратызацыі, павагі правоў чалавека і вышэйшай ролі закону, што будзе ўключаць вызваленне палітвязняў, свабоду СМІ і правядзенне дэмакратычных выбараў.

Такія пазітыўныя крокі дазволілі б Еўразвязу даць станоўчы адказ у пытанні супрацоўніцтва”.

Заява была зроблена з нагоды прыняцця 28 чэрвеня беларускім Парламентам новага “Закону аб сродках масавай інфармацыі”. Закон накладае яшчэ большыя абмежаванні на беларускія СМІ, уключаючы электронныя.  

Прэсавы рэліз Еўрапейскай камісіі