Камісар Еўразвязу Беніта-Ферэра Вальднэр каментуе Еўрапейскі марш і апошнія арышты

Камісар па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр зрабіла наступную заяву:

“Я вітаю ініцыятыву беларускай грамадзянскай супольнасці зарганізаваць 14 кастрычніка Еўрапейскі марш у Мінску, каб паказаць, што беларусы падтрымліваюць больш цеснае супрацоўніцтва з Еўразвязам.

Прыемна бачыць, што беларуская грамадзянская супольнасць успрыняла прапанову Звязу далучыцца да паўнавартаснага партнёрства з умовай, што Беларусь зробіць пераканаўчыя крокі ў бок дэмакратызацыі.  

У сувязі з гэтым я заклапочана паведамленнямі пра арышты некаторых арганізатараў маршу.

Я чакаю, што беларускія ўлады будуць дзейнічаць у адпаведнасці са сваёй заяўленай раней пазіцыяй на збліжэнне з ЕЗ, аднак такія дзеянні супярэчаць ёй. 

Я заклікаю беларускія ўлады найхутчэй вызваліць усіх затрыманых на палітычных падставах і паважаць базавае права беларускага народа на свабоду сходаў і выражэння сваёй пазіцыі ў тым ліку і 14 кастрычніка”.

ec.europa.eu